У рамках мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ правядуць адпрацоўку аўтадарогі М3 у рэжыме змешанага кантролю па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў. Таксама праца будзе накіравана на недапушчэнне кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі, якія не маюць права кіравання, непрадастаўленні перавагі ў руху пешаходам, парушэнні правілаў перавозкі пасажыраў.
Што тычыцца пешаходаў, то супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на іх фізічны стан, а таксама на наяўнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.