Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, на шклах і (або) у аконных праёмах якіх устаноўлены не прадугледжаныя яго канструкцыяй дадатковыя прадметы або нанесены пакрыцці, у тым ліку плёнкавыя.


Таксама забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў з таніраванымі шкламі, ступень святлапрапускання якіх не адпавядае патрабаванням ПДР, а менавіта шкла якога маюць ступень святлапрапускання менш:
70 працэнтаў – для ветравога шкла (шкла, якое ўжываецца для зашклення пярэдняга праёму транспартнага сродку), пярэдніх бакавых шклаў;
70 працэнтаў – для іншых шклаў, калі на іх не нанесена арганізацыяй (заводам)-вытворцам маркіроўка, якая змяшчае адно з наступных спалучэнняў знакаў: «43R», «V»; «43R», «V-VI»; «AS3»; «43R», «V», «AS3».
Кіраванне транспартным сродкам з невыкананнем умоў, пры наяўнасці якіх ПДР забаронена яго ўдзел у дарожным руху, цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні.