Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху:

17.5.20230 праглядаў

ад 10 да 20 км/г - цягне накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні;

-ад 20 да 30 км/г - цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь;

-ад 30 да 40 км/г - цягне накладанне штрафу ў памеры ад трох да дзесяці базавых велічынь;

-больш чым на 40 км/г - цягне накладанне штрафу ў памеры ад васьмі да дванаццаці базавых велічынь;

-перавышэнне хуткасці руху больш чым на 20 км/г паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да пятнаццаці базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года.

Памятайце, ад вас залежыць не толькі ваша жыццё і здароўе, але таксама жыццё і здароўе іншых удзельнікаў дарожнага руху! Выконвайце хуткасны рэжым.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што перавышэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху: | Лепельский райисполком