Міліцыя працягвае працу па выяўленні і спыненні парушэнняў заканадаўства ўладальнікамі мотавездеходаў (квадрацыклаў) і аналагічных транспартных сродкаў.
Міліцыя працягвае працу па выяўленні і спыненні парушэнняў заканадаўства ўладальнікамі мотавездеходаў (квадрацыклаў) і аналагічных транспартных сродкаў.
Упор робіцца на ўстанаўленне фізічнага стану кіроўцаў квадрацыклаў, праверку дакументацыі транспартных сродкаў, што выкарыстоўваюцца. Таксама праводзіцца актыўная тлумачальная і прафілактычная праца наконт неабходнасці выканання ПДР і недапушчальнасці заездаў на сельскагаспадарчыя ўгоддзі, псавання насаджэнняў.
У сувязі з парушэннямі заканадаўства кіроўцамі мотавездеходаў (квадрацыклаў), звязаных з іх рухам па аўтамабільных дарогах, засеяных палях і іншых насаджэннях, Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці настойліва рэкамендуе іх уладальнікам і кіроўцам выконваць устаноўленыя правілы. Указаныя машыны ў адпаведнасці з тэхнічнымі характарыстыкамі і асаблівасцямі канструкцыі не прызначаны для ўдзелу ў дарожным руху. Разам з тым іх уладальнікі павінны выбіраць такія месцы для перамяшчэння, каб не ствараць пагрозу бяспецы грамадзян і не прычыняць шкоду навакольнаму асяроддзю, сельскагаспадарчым угоддзям.
Пры ўдзеле ў дарожным руху, калі гэта не забаронена Правіламі дарожнага руху, кіроўцы квадрацыклаў прыцягваюцца да адказнасці на агульных падставах.
Аб фактах выяўлення мотавездеходаў (квадрацыклаў), кіроўцы якіх перамяшчаюцца па аўтадарогах агульнага карыстання, а таксама па сельгасугоддзях, просяць паведамляць па тэлефоне 102 (званок бясплатны) альбо ў бліжэйшы аддзел міліцыі.