Дарослыя павінны паклапаціцца не толькі пра сябе, але і пра дзяцей.
.Заклікаем бацькоў нагадаць сваім дзецям правілы паводзінаў на дарозе.
Апранаючы дзіця на вуліцу, пажадана выбіраць больш светлую вопратку, выкарыстоўваць флікеры, каб кіроўца змог заўважыць дзіця на дарозе як мага раней.
Растлумачце сваім дзецям, што пераходзіць дарогу трэба толькі па пешаходных пераходах, на зялёны сігнал святлафора, пераканаўшыся пры гэтым у адсутнасці транспарту, які набліжаецца.
Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш святлоадбівальнікаў — з правага і з левага боку.
Важна ведаць, што святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў — белага і лімоннага — праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Чырвоныя, сінія, зялёныя флікеры — малаэфектыўныя.