У студзені-ліпені 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зарэгістравана 60 (аналагічны перыяд 61) дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 12 (АППГ – 11) чалавек загінула і 49 (АППГ – 52) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У студзені-ліпені 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зарэгістравана 60 (аналагічны перыяд 61) дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 12 (АППГ – 11) чалавек загінула і 49 (АППГ – 52) атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым 24 ДТЗ здзейснена па віне пешаходаў, у якіх 9 чалавек загінула, 16 траўмавана. Разам са значным павелічэннем тэмпаў росту колькасці ДТЗ па віне названай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення (з 7 да 14 чалавек).

Разам з тым, нягледзячы на праведзеную працу па папярэджанні ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, зарэгістраваны рост здарэнняў з удзелам названай катэгорыі з 14 да 18, а таксама параненых у іх людзей (з 12 да 16). У сваю чаргу па віне веласіпедыстаў здзейснена 9 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінула і 7 паранена. 4 здарэнні дапушчаны веласіпедыстамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Па-ранейшаму застаецца актуальнай праблема недастатковага ўзроўню дысцыплінаванасці мотацыклістаў, пра што сведчаць здэні, зарэгістраваныя ў бягучым годзе.

Так, па віне кіроўцаў двухколавых механічных транспартных сродкаў зарэгістравана 8 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў, 7 чалавек траўмавана, 5 з іх здзейснена кіроўцамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

З мэтай павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту, прапагандзе бяспекі дарожнага руху пры эксплуатацыі механічных транспартных сродкаў, папярэджанні здзеяў з удзелам і па віне пешаходаў, веласіпедыстаў, фарміраванні ўзаемнаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху, Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці з 20 па 24 жніўня 2020 года праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.

Паважаныя грамадзяне!

З мэтай забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прадухілення гібелі і траўмавання грамадзян, просьба паведамляць аб знаходжанні на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходаў, веласіпедыстаў,возчыкаў гужавога транспарту), якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, альбо ствараюць сваімі паводзінамі перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовага вымання з праезнай часткі дарогі, а таксама прадастаўляць у Дзяржаўтаінспекцыю відэафайлы з відэарэгістратараў, якія зафіксавалі факт не прадастаўлення перавагі ў руху пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах.