У прыватнасці, кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме і не перавозіць пасажыраў без яго, рухацца з пастаянна ўключаным блізкім святлом фар.
У прыватнасці, кіраваць матацыклам неабходна у моташлеме і не перавозіць пасажыраў без яго, рухацца з пастаянна уключаным блізкім святлом фар. Абавязковыя своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне імі дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Таксама недапушчальна садзіцца за руль матацыкла асобам, якія не дасягнулі 16-гадовага узросту і не маючы пасведчання кіроўцы.
Пры руху на двухколавым транспартным сродку заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для забеспячэння бяспекі: не перавышаць устаноўленую хуткасць і пазбягаць неабачлівага, рызыкоўнага выезду на паласу сустрэчнага руху. Бо менавіта ў такіх сітуацыях здараюцца самыя цяжкія па сваіх наступствах сутыкненні. У значнай ступені на цяжкасць наступстваў падобных ДТЗ аказвае ўплыў адсутнасць навыкаў кіравання або кіраванне мотатранспартам у стане алкагольнага ап'янення, элементарнае ігнараванне правілаў і невыкананне патрабаванняў аб выкарыстанні кіроўцамі і пасажырамі моташлемаў пры руху, а таксама перавозка пасажыраў звыш колькасці, прадугледжанай тэхнічнымі характарыстыкамі.
Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў аўтамабіляў да павышанай канцэнтрацыі на дарозе. Каб не стаць удзельнікам ДТЗ з двухколавым транспартам, кіроўцам аўтамабіляў пры выкананні манеўру неабходна пераканацца ў бяспецы яго выканання. Асабліва гэта тычыцца выезду з прылеглых тэрыторый і другарадных дарог. Пры руху аўтааматары рэкамендуецца глядзець у люстэркі і ўлічваць, што матацыкл можа рухацца паміж палосамі. Пры перастраенні ў спадарожным напрамку трэба неаднаразова пераканацца, што ў патрэбнай паласе няма набліжэння матацыклаў.