У прыватнасці, кіраваць мотацыклам неабходна ў моташлеме і рухацца з уключаным блізкім святлом фар.



Абавязковыя своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

Таксама недапушчальна садзіцца за руль мотатранспарту асобам, якія не маюць пасведчання кіроўцы адпаведнай кіроўчай катэгорыі.

Акрамя таго, пры руху на мотацыкле заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для забеспячэння бяспекі.