Аўтааматарам варта памятаць: пры яздзе ў галалёд нават на невялікай хуткасці недапушчальная рэзкасць у рухах ні пры пераключэнні перадач, ні пры разгоне, ні пры манеўраванні. Любыя рыўкі і рэзкія рухі практычна гарантавана прыводзяць да зрыву вядучых колаў і заносу аўтамабіля.



Пешаходам неабходна звяртаць увагу на магчымае аблядненне тратуараў, акуратна набліжацца да краю праезнай часткі і праяўляць максімум увагі і асцярожнасці пры перасячэнні праезнай часткі па пешаходным пераходзе. Памятайце, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна. Ступайце на пешаходны пераход, загадзя пераканаўшыся, што кіроўцы спыніліся і вас прапускаюць. У цёмны час сутак абазначце сябе святлоадбівальнымі элементамі.