Ападкі ў выглядзе снегу ў апошнія дні ўскладняюць рух транспарту, а таксама прыводзяць да аварыйных сітуацый. У мэтах бяспекі кіроўцам неабходна няўхільна выконваць ПДР, выбіраць бяспечную дыстанцыю, хуткасць, не выконваць небяспечных манеўраў.



Нарады ДАІ кругласутачна арыентаваны на аказанне неадкладнай дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў і пешаходаў у выпадку ўзнікнення праблемных і экстранных сітуацый на дарозе звяртацца па тэлефоне 102!