З сённяшняга дня на Полаччыне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя "Не будзь нябачным на дарозе!". Мерапрыемства працягнецца да 30 кастрычніка.



У першую чаргу яно накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, заклікана нагадаць аб важнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў і жылетаў павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Нарады ДПС будуць набліжаны да аварыйна-небяспечных участкаў дарог, пешаходных пераходаў, пракантралююць выкананне ПДР пешаходамі і веласіпедыстамі, асабліва ў цёмны час сутак. Павышаная ўвага будзе нададзена тым, хто знаходзіцца ў стане ап'янення.

Таксама да 30 кастрычніка ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па павышэнні бяспекі пасажырскіх перавозак у нерэгулярных зносінах (аўтобусамі і аўтамабілямі таксі)