З сённяшняга дня на Віцебшчыне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя "Не будзь нябачным на дарозе!". Мерапрыемства працягнецца да 30 кастрычніка.
"Не будзь нябачным на дарозе!". Мерапрыемства працягнецца да 30 кастрычніка.У першую чаргу яно накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, заклікана нагадаць аб важнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
Нарады ДПС будуць набліжаны да аварыйна-небяспечных участкаў дарог, пешаходных пераходаў, пракантралююць выкананне ПДР пешаходамі і веласіпедыстамі, асабліва ў цёмны час сутак. Павышаную ўвагу нададуць тым, хто знаходзіцца ў стане ап'янення.
Таксама да 30 кастрычніка ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па павышэнні бяспекі пасажырскіх перавозак у нерэгулярных зносінах (аўтобусамі і аўтамабілямі таксі).