З 26 па 27 сакавіка ДАІ Віцебскай вобласці правядзе спецыяльнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць».



 У межах мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 26 па 27 сакавіка. Інспектары правядуць адпрацоўку асноўных аўтадарог вобласці ў рэжыме змешанага кантролю па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў. Таксама праца будзе накіравана на недапушчэнне кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі. 

 Што тычыцца пешаходаў, то супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на іх фізічны стан, а таксама на наяўнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.