Здарэнне адбылося ўвечары 19 лістапада на 166-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Віцебск».
Здарэнне адбылося ўвечары 19 лістапада на 166-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Віцебск».
Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем Nissan, здзейсніў наезд на 62-гадовага пешахода, які рухаўся па праезнай частцы дарогі.
Ад атрыманых траўм пешаход памёр на месцы ДТЗ.
Святлоадбіўным элементам мужчына абазначаны не быў.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.