Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці нагадвае аб важнасці выканання Правілаў дарожнага руху!
Паважаныя кіроўцы!
Будзьце максімальна асцярожныя і ўважлівыя за рулём на вуліцах і дарогах! Выконвайце хуткасны рэжым, зніжайце хуткасць перад паваротамі, паблізу пешаходных пераходаў, асабліва паблізу школьных устаноў, дзе найбольшая верагоднасць з'яўлення на праезнай частцы дзяцей. Выконвайце патрабаванні дарожных знакаў.
Паважаныя пешаходы! Хадзіце толькі па тратуарах, не грэбуйце пешаходным пераходам і сігналамі святлафора, каб перайсці вуліцу. Умейце ацаніць час і дарожную сітуацыю, не імкніцеся выйграць некалькі секунд. Пачынайце пераход толькі пераканаўшыся, што кіроўцы спыніліся і прапускаюць вас. Пры пераходзе зніміце капюшон, не выкарыстоўвайце гаджэты, навушнікі, тэлефон. У цёмны час сутак выкарыстоўвайце на верхнім адзенні святлоадбівальныя элементы.
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Задумвайцеся над наступствамі сваіх дзеянняў і учынкаў!