ДАІ Віцебскай вобласці сёння а 13:00 Нагадваем, што Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

ДАІ Віцебскай вобласці
сёння а 13:00
Нагадваем, што Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

У мінулыя суткі ДАІ ажыццяўляла ўзмоцнены кантроль за кіраваннем транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янэння, перавышэннем устаноўленай хуткасці руху, правіламі абгону, а таксама выездамі на паласу сустрэчнага руху.

Нарады ДПС удзялілі павышаную ўвагу сельскай мясцовасці і дарогам мясцовага значэння, месцам масавага адпачынку.

Па выніках рэйдавых мерапрыемстваў затрымана 12 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янэння. За перавышэнне хуткасці да адказнасці прыцягнута 184 кіроўцы, прычым усе яны перавысілі ўстаноўленую хуткасць руху больш чым на 20 км\ч. Былі і гоншчыкі, якія паўторна на працягу года прыцягваліся за аналагічнае правапарушэнне. Не выконвалі правілы абгону 37 кіроўцаў, яны перасякалі суцэльную лінію дарожнай разметкі ў месцах, дзе абмежаваны агляд, падвяргаючы небяспецы сваё жыццё і жыццё іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Просім кіроўцаў строга выконваць ПДР, каб не адбываліся непрыемныя сітуацыі на дарогах!