У перадвыходныя і выхадныя дні Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне дарожна-транспартных здарэнняў па віне кіроўцаў і пешаходаў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, кіроўцаў, якія не маюць права кіравання, а таксама на спыненне парушэнняў кіроўцамі двухколавага транспарту. Без увагі не застануцца і кіроўцы, якія парушаюць хуткасныя рэжымы.
З пачатку года на тэрыторыі Віцебшчыны затрымана больш за 1329 нецвярозых кіроўцаў, 3141 кіроўца без права кіравання транспартнымі сродкамі, хуткасныя рэжымы парушылі 9494 кіроўцы.
За кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане пагражае значны штраф. Яго памер залежыць ад ступені ап'янення кіроўцы. «Першы ўзровень — ад 0,3 да 0,8 праміле ўключна. За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў 100 базавых і пазбаўленне права кіравання на тры гады. Калі ступень ап'янення вышэй, то штраф ужо будзе складаць 200 базавых велічынь, а правы кіравання пазбавяць на ўсе 5 гадоў.
За кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а роўна за перадачу кіравання такой асобе, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць ад 5 да 20 базавых велічынь. За тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання – ад 20 да 50 базавых велічынь, таксама магчымыя грамадскія работы 8-60 гадзін або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.