З 8 па 9 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычнае мерапрыемства пад дэвізам «Аўтакрэсла – дзецям!», накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў.



Супрацоўнікі ДАІ ўзмацняць кантроль за перавозкай непаўналетніх, наведаюць установы адукацыі, працоўныя калектывы, дзе раскажуць аб правілах паводзін на дарогах, прычынах і наступствах ДТЗ.

Нагадваем:
для перавозкі маленькіх пасажыраў неабходна выкарыстоўваць дзіцячыя ўтрымліваючыя прыстасаванні. Дзяцей ва ўзросце ад 12 гадоў або ростам ад 150 сантыметраў можна перавозіць без утрымліваючых прыстасаванняў, але абавязкова прышпіляць рамянём бяспекі.

Невыкананне гэтых правілаў з'яўляецца адной з спадарожных прычын высокай цяжкасці наступстваў ДТЗ.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх