Акцыя працягнецца да 16 красавіка.

Акцыя працягнецца да 16 красавіка.

З пачатку года на Віцебшчыне зарэгістравана 5 ДТЗ з удзелам мотацыклістаў.

У перыяд правядзення мерапрыемства ДАІ ўзмоцніць кантроль на маршрутах патрулявання за перамяшчэннем веласіпедыстаў, пешаходаў, асоб, якія перамяшчаюцца на ССМ, а таксама кіроўцаў двухколавых транспартных сродкаў.

ДАІ нагадвае: да сродкаў персанальнай мабільнасці адносяцца электрасамакаты, гіраскутары, монакола, сегвеі і іншыя аналагічныя прылады.

Перамяшчацца на іх неабходна па веладарожцы, а пры яе адсутнасці — па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо абочыне са скорасцю не вышэй за 25 км/г. Пры гэтым нельга ствараць перашкоды для руху пешаходаў.

Будзьце ўважлівыя на дарогах і выконвайце правілы дарожнага руху!