ДАІ Віцебшчыны рэкамендуе ўжо пачаць мяняць шыны. Па прагнозах сіноптыкаў, першыя начныя замаразкі будуць у чацвер, 19 кастрычніка.



Нягледзячы на тое, што замена гумы з летняй на зімовую павінна адбыцца афіцыйна да 1 снежня, і часцей за ўсё гэта робяць у другой палове лістапада, ужо цяпер варта паклапаціцца пра бяспеку.

Перапады тэмпературы ў дзённыя і начныя гадзіны дрэнна адбіваюцца на функцыянальнасці летняй гумы, што можа прывесці да небяспечных сітуацый на дарозе.

Кіруючы аўтамабілем, выбірайце бяспечную хуткасць, выконвайце дысцыпліну і бакавы інтэрвал. Будзьце асцярожныя на мастах, спусках і ўздымах дарог. Пазбягайце рэзкіх тармажэнняў і перабудоў.

Будзьце ўважлівыя на дарозе. Беражыце сябе і сваіх пасажыраў