За 11 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 45 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, у якіх трое дзяцей загінула, раненні атрымлівалі 54 чалавекі.
З мэтай прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, а таксама павышэнне адказнасці дарослых за бяспеку дзяцей на дарозе, Дзяржаўтаінспекцыя правядзе ўзмоцнены кантроль паблізу ўстаноў адукацыі раёна.
Падчас правядзення мерапрыемстваў будзе выкарыстоўвацца нягласны і змешаны кантроль, адпрацоўкі нерэгулюемых пешаходных пераходаў паблізу ўстаноў адукацыі па выяўленні парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі транспартных сродкаў, якія не прадастаўляюць перавагу ў руху пешаходам, а таксама спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху ўразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.