Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янэння з'яўляецца патэнцыйна небяспечным і грубым парушэннем ПДД.
Нагадваем, што ПДД строга і адназначна забараняюць усім кіроўцам кіраваць транспартнымі сродкамі, знаходзячыся пры гэтым у стане алкагольнага ап'янэння, альбо ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў.За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янэння мера адміністрацыйнага спагнання залежыць ад канцэнтрацыі спірту ў крыві або яго пароў у выдыханым паветры: ад 0,3 да 0,8 праміле - 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 3 гады; звыш 0,8 праміле - 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 5 гадоў. За здзяйсненне дадзенага парушэння паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання прадугледжана крымінальная адказнасць.
Калі вы бачыце, што за руль садзіцца нецвярозы кіроўца, не заставайцеся абыякавымі і паведаміце пра гэта па тэлефоне «102».