Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе праяўляць максімум увагі на зімовай дарозе, а таксама ўзмацніць кантроль за бяспекай дзяцей
Кіраванне транспартным сродкам ва ўмовах зімы патрабуе не толькі дбайнай падрыхтоўкі аўтамабіля, але і перабудовы на зімовы, больш спакойны і акуратны стыль кіравання.
Варта пазбягаць рэзкіх манеўраў, асабліва паблізу пешаходных пераходаў, на закругленнях і на участках дарог, дзе дзьме вецер. Выбіраць найбольш бяспечны хуткасны рэжым. Павялічыць дыстанцыю, прышпіліцца ўсім у аўтамабілі.
У фокусе ўвагі супрацоўнікаў ДАІ – бяспека непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху.
У межах прафілактычных рэйдаў супрацоўнікі ДАІ гутараць з кіроўцамі, а таксама нагадваюць пешаходам пра скарачэнне светлавога дня і абавязковую наяўнасць флікераў.
Больш падрабязна глядзіце ў сюжэце тэлеканала «Беларусь 4 Віцебск».
Каментарый начальніка аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Надзеі Касперовіч.