6 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дзяржаўтаінспектары Віцебскай вобласці на калядных святах будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна.
Пачынаючы з 6 студзеня ўвесь асабовы склад Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У выхадныя дні 7-8 студзеня будзе ажыццяўляцца адпрацоўка асноўных аўтадарог вобласці: Віцебск - Ліёзна - мяжа Расійскай Федэрацыі, Мінск - Віцебск, Віцебск - Полацк - мяжа Латвіі, Полацк - Мёры - Браслаў.
Асаблівую ўвагу дзяржаўтаінспектары ўдзеляць пешаходам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння або не пазначанымі святлоадбівальнымі элементамі, а таксама парушэнням кіроўцамі хуткасных рэжымаў.-0-
БЕЛТА
Дзяржаўтаінспектары Віцебскай вобласці на Каляды будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме
6.1.20120 праглядаў