10 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 1,5 тыс. парушэнняў выявілі дзяржінспектары працы Віцебскай вобласці падчас месячніка бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў.
"Месячнік бяспекі праводзіўся ў рэгіёне з 4 красавіка па 4 мая. За гэты перыяд дзяржінспектары працы ў складзе мабільных груп сумесна з прадстаўнікамі іншых зацікаўленых ведамстваў рэгіёну абследавалі 161 арганізацыю, праверылі ўмовы працы на 221 аб'екце. Усяго пры правядзенні абследаванняў працоўных месцаў было выяўлена 89 адзінак абсталявання, якое не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням бяспекі, наймальнікам было рэкамендавана прыпыніць яго эксплуатацыю.
Пры наведванні арганізацый супрацоўнікі дзяржінспекцыі працы аказвалі метадычную дапамогу ў выяўленні парушэнняў патрабаванняў бяспекі, указвалі службовым асобам прадпрыемстваў на недапушчальнасць парушэння патрабаванняў і норм па ахове працы, звярталі іх увагу на недапушчальнасць выканання работ з павышанай небяспекай работнікамі, якія не маюць адпаведнай кваліфікацыі і не прайшлі навучанне, а таксама на неабходнасць неадкладнага адхілення ад працы работнікаў, не забяспечаных сродкамі індывідуальнай абароны (СІЗ). Па ўсіх фактах неабяспечэння і невыкарыстання работнікамі СІЗ, адсутнасці праверкі ведаў, інструктажу, стажыроўкі, кваліфікацыі і ў выпадках немагчымасці ўстаранення гэтых парушэнняў у прысутнасці членаў мабільных груп дзяржаўныя інспектары працы рэкамендавалі наймальніку адхіліць гэтых работнікаў ад працы. Усяго за час месячніка было адхілена 123 работніка.-0-
БЕЛТА
Дзяржінспектары працы Віцебскай вобласці выявілі за месяц больш за 1,5 тыс. парушэнняў
10.5.20120 праглядаў