14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па маёмасці падрыхтаваў праекты распараджэнняў Прэзідэнта па продажы акцый прадпрыемстваў на аўкцыёнах і конкурсах. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў падчас прамой тэлефоннай лініі, якая адбылася сёння ў камітэце.
"Магчыма, ужо ў жніўні мы зможам правесці першыя ў гэтым годзе аўкцыёны", - адзначыў Георгій Кузняцоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што дадзены працэс будзе адрознівацца ад таго, што быў у 2011-м. Па кожным прадпрыемстве, якое будзе прадавацца на аўкцыёне або па конкурсе, будзе прымацца распараджэнне Прэзідэнта. "Па двух прадпрыемствах мы ўжо ўнеслі ўзгодненыя праекты распараджэнняў Прэзідэнта ў Саўмін. Яшчэ прыкладна па 15 прадпрыемствах ідзе праца. Рыхтуем распараджэнні, адпраўляем на ўзгадненне, разглядаем пытанні па ўмовах конкурсаў", - сказаў кіраўнік камітэта.
Такім чынам, падкрэсліў Георгій Кузняцоў, цяпер ужо няма плана прыватызацыі, які быў прыняты на 2011-2013 гады, і пералікаў прадпрыемстваў, якія прадаюцца. У Беларусі можна прыватызаваць любое прадпрыемства, калі ёсць інвестар, вызначана цана аб'екта. Таму дзейнічае іншы парадак падрыхтоўкі і прыняцця рашэнняў аб продажы.
Таксама старшыня Дзяржкаммаёмасці паведаміў аб ходзе уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці. У цяперашні час у Беларусі налічваецца 147,2 млн. кв.м плошчаў. З гэтай колькасці невыкарыстоўваемыя аб'екты складаюць крыху больш за 1%. Гэта невялікі аб'ём, лічыць Георгій Кузняцоў. Частку гэтай невыкарыстоўваемай маёмасці трэба знесці, па некаторых плошчах трэба правесці рэканструкцыю, а астатнюю частку прадаць. "Мы прадаем такую маёмасць і са зніжэннем цаны, і за адну базавую велічыню", - канстатаваў Георгій Кузняцоў. Але шмат пакупнікоў на такія аб'екты няма.
Імпульс гэтаму працэсу можа надаць дэкрэт №6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці". Сёння ўжо многія прадпрымальнікі цікавяцца такімі аб'ектамі ў малых гарадах і сельскай мясцовасці. "Гэта дапаможа нам уцягнуць у абарот невыкарыстоўваемую маёмасць", - адзначыў кіраўнік камітэта. Пры гэтым ён падкрэсліў, што праца па уцягванні ў абарот ідзе пастаянна, сістэмна і планамерна.-0-
БЕЛТА
Дзяржкаммаёмасць падрыхтавала праекты распараджэнняў Прэзідэнта па продажы акцый ААТ
14.6.20120 праглядаў