Дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе створана ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам № 170 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2016 годзе", які падпісаў 11 мая Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

У склад камісіі ўключаны члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Старшынёй камісіі назначана намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.
Указам таксама вызначаны паўнамоцтвы камісіі. Яна заклікана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных выпрабаванняў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У адпаведнасці з указам камісія будзе прымаць меры па ўхіленні парушэнняў заканадаўства, што рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў, забяспечваць асвятленне сваёй работы ў сродках масавай інфармацыі.