Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, а таксама тры ўстановы. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 30 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены 38 работнікам розных прадпрыемстваў, арганізацый і структур за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ўдасканаленне судовай сістэмы, барацьбу са злачыннасцю, забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці, дзяржаўнай бяспекі, абарону дзяржаўных інтарэсаў, рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, развіццё нафтавай і хімічнай прамысловасці, высокія вытворчыя паказчыкі, выдатныя дасягненні ў дзяржаўнай службе, праектнай дзейнасці, сферах аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры і спорту.

Ордэнам Айчыны II ступені ўзнагароджаны старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі (1997-2025 гады) Валянцін Сукало. Ордэнам Айчыны III ступені - старшыня Канстытуцыйнага Суда Беларусі (2008-2025 гады) Пётр Міклашэвіч і дырэктар НДІ прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі БДУ Юрый Харын. Прафесар кафедры міжнародных адносін БДУ Аляксандр Шарапо ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.

Медаля "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" ўдастоены сем супрацоўнікаў Следчага камітэта, у тым ліку старшы следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі па Брэсцкай вобласці галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата СК Юрый Гарын і начальнік крыміналістычнага аддзела УСК па Гомельскай вобласці Андрэй Кашэвіч.

Вялікая група работнікаў удастоена медаля "За працоўныя заслугі". Сярод іх - намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Мінскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аксана Дыякевіч, настаўнік фізікі сярэдняй школы №34 Бабруйска Святлана Здоранкава, вышкамантажнік-зваршчык РУП "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" Аляксандр Пішчык і ўрач-хірург Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы Іван Скаржынскі.

Медаллю Францыска Скарыны ўзнагароджаны першы намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (БДТРК) Сяргей Гусачэнка і дырэктар Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Вольга Шпілеўская.

Медалём "За бездакорную службу" II ступені адзначаны заслугі начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыя Хвашчэўскага, медалём "За бездакорную службу" III ступені - Алены Міцьковай і Святланы Носакавай - намеснік начальніка юрыдычнага ўпраўлення і начальнік аддзела кадравай працы Упраўспраў Прэзідэнта Беларусі.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.

Званнем "Заслужаны работнік сродкаў масавай інфармацыі" удастоены дырэктар - галоўны рэдактар установы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі "Выдавецкі дом "Беларусь сёння" Дзмітрый Жук, "Заслужаны супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі" - старшыня КДБ Іван Тэртэль, "Заслужаны майстар спорту" - спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту Іван Літвіновіч.

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 10 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, а таксама тром установам: Гомельскаму хімічнаму заводу - за значны ўклад у развіццё хімічнай прамысловасці і эфектыўную вытворчую дзейнасць, РЦАП па гімнастычных відах спорту і РЦАП "Стайкі" - за значны ўклад у развіццё адпаведных відаў спорту і падрыхтоўку спартсменаў высокага класа.

Узнагароды ўдастоены намеснік начальніка авіяцыйна-тэхнічнай базы па вытворчасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Максім Зарэцкі і дырэктар філіяла "Завод зборкі ІМС і ПП" ААТ "ІНТЭГРАЛ" - кіруючая кампанія холдынгу "ІНТЭГРАЛ" Аляксандр Мелец - за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё грамадзянскай авіяцыі і мікраэлектронікі адпаведна.

Спортсменцы-інструктару нацыянальнай каманды Беларусі па барацьбе вольнай РЦАП "Стайкі" Ірыне Курачкінай Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена за высокае прафесійнае майстэрства, дасягненне выдатных спартыўных вынікаў у міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па барацьбе вольнай. Старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў і прафесар кафедры лёгкай атлетыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Тадэуш Юшкевіч удастоены гэтай узнагароды за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё фізкультуры і спорту.

За значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага, эканамічнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена пяцеры работнікам СМІ. Узнагароды ўдастоены генеральны прадзюсар генеральнага прадзюсарскага цэнтра Беларускага радыё НДТРК Антон Васюкевіч, уласны карэспандэнт аддзела карэспандэнцкай сеткі дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Максім Вечаркоў, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Першы інфармацыйны" НДТРК Наталля Гараховік, палітычны аглядальнік аддзела палітычных аглядальнікаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Яўген Пуставы і начальнік сектара па апрацоўцы фотаінфармацыі аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рэдакцыі па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Ірына Ягоршына.

belta.by