Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №218, у адпаведнасці з якім 58 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №218, у адпаведнасці з якім 58 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у стварэнне Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі, развіццё будаўнічай галіны і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, беларускага друку, сферы мастацтва, культуры і архітэктуры, значныя дасягненні ў галіне сувязі, навуковай дзейнасці і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Сярод узнагароджаных ордэнам Пашаны – галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча Міхаіл Казінец. Медаля Францыска Скарыны ўдастоены, у тым ліку, рэдактар аддзела сацыяльных праблем рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия" Людміла Габасава, член Беларускага саюза мастакоў Генадзь Буралкін, дырэктар выканаўчай дырэкцыі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў Сяргей Гапоненка.
Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны прафесар кафедры матэматыкі і фізікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Леў Гладкоў, дырэктар Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" Аляксандр Кенда. Старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі ўдастоены медаля "За выратаванае жыццё".
Акрамя таго, указам прысвоены ганаровыя званні. Народным артыстам Беларусі стаў кінарэжысёр, член Беларускага саюза кінематаграфістаў Анатоль Алай. Звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" удастоены дырэктар Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Уладзімір Саламах, звання "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь" – генеральны дырэктар ААТ "Керамін" Аляксандр Яноўскі.