Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 мая падпісаў указ №188 "Аб пашырэнні выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на далейшае ўкараненне ў дзейнасць дзяржаўных арганізацый найноўшых сэрвісаў і тэхналогій пры ажыццяўленні імі адміністрацыйных працэдур у электроннай форме і аказанні электронных паслуг. У гэтай рабоце дзяржорганізацыі будуць выкарыстоўваць Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб. 

Указам прадугледжваецца падключэнне ўсіх ведамасных сістэм электроннага дакументаабароту органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый да сістэмы "Ведамасны архіў" да 1 чэрвеня 2023 года. 

З 1 ліпеня 2023 года пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці ўводзяцца электронныя накладныя, транспартныя (таварасуправаджальныя) і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць перамяшчэнне тавару.

Крыніца: belta.by