1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі стварыў спецыяльны інтэрнэт-рэсурс www.traffic.gpk.gov.by для аператыўнага інфармавання насельніцтва аб малым памежным руху паміж Беларуссю і Латвіяй. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. У прыватнасці, інтэрнэт-рэсурс змяшчае асноўныя паняцці аб малым памежным руху, пералік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія ўваходзяць у памежныя тэрыторыі, пералік дакументаў, неабходных для перасячэння мяжы. Мясцовы памежны рух паміж Беларуссю і Латвіяй дасць магчымасць жыхарам памежных тэрыторый абедзвюх краін перасякаць беларуска-латвійскую мяжу ў бяспошлінным рэжыме. Міжурадавае пагадненне аб гэтым было падпісана ў Рызе 23 жніўня 2010 года. 1 снежня 2011 года ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся абмен пісьмовымі паведамленнямі аб выкананні Беларуссю і Латвіяй унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення дакумента ў сілу. З гэтага дня мясцовыя органы ўлады пачалі фарміраванне спісаў жыхароў памежных тэрыторый, якія маюць права на атрыманне адпаведных дазволаў. Дазволы будуць выдавацца на падставе спісаў жыхароў памежных тэрыторый: для Беларусі – у генконсульстве ў Даўгаўпісе, для Латвіі – у консульстве ў Віцебску. -0-

БЕЛТА