Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №301 "Аб інавацыйных праектах". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацвярджаюцца дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Указам скарэкціраваны пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны. У гэты спіс уключаны 21 новы праект. Таксама дапаўняецца пералік мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне дзевяці праектаў размешчаных у рэгіёнах арганізацый, напрыклад, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Барысаўскі завод "Аўтагідрапрывад", "Чырвоны харчавік", "Аршанскі інструментальны завод", "Баранавіцкі завод станкапрыладдзя".

"Прыняцце ўказа будзе спрыяць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дазволіць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей, развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)