Нядаўна Лепельшчыну наведала армянская дэлегацыя з горада-пабраціма Ташыр. Госці не толькі пазнаёміліся з мясцовымі славутасцямі, але і заключылі дагавор аб далейшым развіцці сяброўскіх сувязяў.

 Нядаўна Лепельшчыну наведала армянская дэлегацыя з горада-пабраціма Ташыр. Госці не толькі пазнаёміліся з мясцовымі славутасцямі, але і заключылі дагавор аб далейшым развіцці сяброўскіх сувязяў. 

На мяжы раёна прадстаўнікі Арменіі дакрануліся да нашай культуры. Караваем і народнымі песнямі сустрэлі іх лепельскія артысты.

Перспектывы супрацоўніцтва паміж гарадамі ў першы ж дзень прыезду абмеркавалі за круглым сталом у зале пасяджэнняў райвыканкама. Мэр горада Ташыр Эдгар Аршакян, паўнамоцны прадстаўнік губернатара вобласці Лоры ў Рэспубліцы Беларусь Саак Антанесян, начальнік камунальнай службы Нарайр Багдасаран, галоўны спецыяліст па сельскай гаспадарцы Армен Шахбазян – армянскі бок хвалявалі пытанні не толькі эканамічнай, але і культурнай сферы. Пазнаёміўшы са сваёй камандай, старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Ефрэмаў звярнуў увагу на моцныя бакі нашай эканомікі. Адны з іх – трэцяя па магутнасці ў вобласці лесагаспадарчая ўстанова і ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат», які экспартуе сваю прадукцыю ў 21 рэгіён.

- Любы дагавор, які заключаецца паміж дзвюма краінамі, павінен пачынацца з духоўнага, - заўважыў паўнамоцны прадстаўнік губернатара вобласці Лоры ў Рэспубліцы Беларусь, прэзідэнт кампаніі UNIECOFOR LLC Саак Антанесян. – І кожны дагавор мае сэнс, калі яго працягам становяцца узаемавыгадныя эканамічныя адносіны. Самае вялікае дасягненне любога дагавора – стварэнне сумеснай прапрыемства. З нашага боку мы зацікаўлены ў куплі сельгас тэхнікі, будаўніцтве супольных прадпрыемстваў па перапрацоўцы лёну на тэрыторыі Арменіі, швейнай вытворчасці. Можам размаўляць аб пастаўцы да вас камянёў, да прыкладу, ферзіта, граніту, а таксама свежых фруктаў і сухофруктаў…