11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная памежная камісія пры Савеце Міністраў створана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.
"Новы орган, створаны пастановай урада, прызваны каардынаваць дзейнасць камісій па пытаннях правядзення дзяржаўнай памежнай палітыкі прыгранічных абласных выканаўчых камітэтаў, а таксама садзейнічаць вырашэнню іншых пытанняў, якія тычацца забеспячэння памежнай бяспекі Беларусі", - адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.
Пастановай зацверджаны Палажэнне аб дзяржкамісіі і яе склад. Узначаліў гэты орган намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, у яго складзе прадстаўлены ўсе зацікаўленыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, а таксама кіраўнікі памежных камісій у рэгіёнах. Члены камісіі будуць удзельнічаць у распрацоўцы прапаноў аб удасканаленні заканадаўства ў памежнай сферы, устанаўленні пунктаў пропуску праз Дзяржаўную мяжу, пытанні сацыяльнай абароненасці супрацоўнікаў органаў пагранслужбы, іншых органаў, якія ўдзельнічаюць у ахове Дзяржаўнай мяжы, і членаў іх сем'яў.
Ужо ў першым квартале 2013 года запланавана першае пасяджэнне камісіі. У Дзяржпагранкамітэце таксама дадалі, што ў Расіі падобны орган паспяхова функцыянуе ўжо амаль дзесяць гадоў.
БЕЛТА
Дзяржаўная памежная камісія пры Савеце Міністраў створана ў Беларусі
11.12.20120 праглядаў