7 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Дзяржаўная сацыяльная падтрымка ў Беларусі будзе пераарыентавана на сем'і з двума дзецьмі. Пра гэта паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як сведчаць абследаванні хатніх гаспадарак, з нараджэннем кожнага наступнага дзіцяці павялічваецца рызыка траплення сям'і ў катэгорыю малазабяспечаных. "Мэтазгодна аказваць больш важкую падтрымку сем'ям пры нараджэнні другога дзіцяці і сем'ям, якія выхоўваюць дваіх дзяцей, - лічыць Марына Арцёменка. - Аднак гэта зусім не азначае, што падтрымкі будуць пазбаўлены шматдзетныя сем'і".
Прадстаўнік Мінпрацы і сацабароны праінфармавала, што, паводле даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, у студзені-маі бягучага года сярод сем'яў з дзецьмі да 18 гадоў малазабяспечанымі былі 70,2%, а сярод сем'яў без дзяцей - 23,1%. Сярод хатніх гаспадарак, якія складаюцца з аднаго чалавека, малазабяспечанымі былі толькі 6,7%.-0-
БЕЛТА
Дзяржаўная сацыяльная падтрымка ў Беларусі будзе пераарыентавана на сем'і з двума дзецьмі
7.7.20100 праглядаў