Дзяржаўныя кадастры жывёльнага і расліннага свету будуць размешчаны ў інтэрнэце. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў Беларусі ад 29 сакавіка 2016 года №257 "Аб некаторых пытаннях вядзення дзяржаўных кадастраў жывёльнага і расліннага свету", якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацвярджаюцца палажэнні аб парадку вядзення дзяржаўных кадастраў жывёльнага і расліннага свету і выкарыстання іх даных.
Кадастры ўяўляюць сабой электронныя базы даных (дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы "Дзяржаўны кадастр жывёльнага свету" і "Дзяржаўны кадастр расліннага свету"), размешчаныя ў інтэрнэце, і вядуцца ў дачыненні да аб'ектаў жывёльнага (расліннага) свету, якія насяляюць ( растуць) на тэрыторыі Беларусі.
Даныя кадастраў выкарыстоўваюцца для забеспячэння дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян звесткамі аб аб'ектах жывёльнага і расліннага свету. Іх вядзеннем займаецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Сістэматызаваныя даныя кадастраў носяць адкрыты характар, за выключэннем звестак, аднесеных заканадаўствам да дзяржаўных сакрэтаў або іншай інфармацыі, якая не падлягае прадастаўленню і распаўсюджванню ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, і размяшчаюцца ў інтэрнэце. У выпадку выкарыстання атрымальнікам даных кадастра для стварэння вытворнага інфармацыі ў мэтах яе камерцыйнага распаўсюджвання неабходна абавязковае ўказанне кадастра як крыніцы інфармацыі.
Пастанова ўступіць у сілу з 30 чэрвеня 2016 года.