Генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч узнагародзіў найлепшых вайскоўцаў механізаванага злучэння, прыцягнутага да праверкі баявой гатоўнасці па распараджэнні Прэзідэнта.

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі падзякаваў гвардзейцаў, якія ў гэтыя дні дзейнічалі ў складаных умовах надвор'я, а таксама перадаў словы падзякі ад Галоўнакамандуючага.

- Асабоваму саставу я перадаў словы падзякі ад Прэзідэнта. Калі ўсе вайсковыя часці, якія правяраюцца, будуць паказваць такія вынікі, то нам не страшны ніякі вораг, — Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч.

Генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч расказаў журналістам пра вынікі праверкі баяздольнасці 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і адзначыў, што асабовы састаў злучэння паспяхова справіўся з задачамі ў няпростых умовах надвор'я.