24 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дзяржава і царква адзіныя ў сваім імкненні да духоўнага адраджэння і працвітання Беларусі. Пра гэта сёння на сустрэчы з епіскапам Віцебскім Уладзіславам Блінам у касцёле Езуса Міласэрнага сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА
Старшыня аблвыканкама павіншаваў вернікаў Рымска-каталіцкай царквы з надыходзячым святам Божага Нараджэння. Беларусь - шматканфесійная дзяржава, дзе вядзецца роўны дыялог рэлігій, і гэта спрыяе стабільнасці ў грамадстве. "Хоць царква аддзелена ад дзяржавы, але дзяржава і царква сваёй галоўнай мэтай бачаць адраджэнне духоўнасці, мір і працвітанне народа Беларусі і краіны ў цэлым", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.
У Віцебскай вобласці 85% жыхароў прылічаюць сябе да праваслаўных, 10% - да каталікоў, яшчэ 5% прадстаўляюць іншыя рэлігійныя аб'яднанні. У вобласці працуюць больш за 70 касцёлаў. -0-
БЕЛТА
Дзяржава і царква адзіныя ў імкненні да духоўнага адраджэння і працвітання Беларусі - А.Косінец
24.12.20120 праглядаў