7 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Дзяржава і царква адзіныя ў адраджэнні духоўнасці і высокай маральнасці беларускага народа, сказаў сёння, звяртаючыся з калядным віншаваннем да праваслаўных вернікаў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік абласнога выканаўчага камітэта прыняў удзел у святочным богаслужэнні ў Свята-Успенскім кафедральным саборы Віцебска. "Каляды - гэта свята веры, любові і надзеі. Божыя законы вучаць працаваць, тварыць дабро і любіць сваю Айчыну. Праваслаўная царква выхоўвае ў людзях добрае стаўленне адзін да аднаго, супрацьстаіць злу і вучыць любові. Дзяржава і царква адзіныя ў адраджэнні духоўнага і маральнага грамадства", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. Ён таксама адзначыў ролю праваслаўнай царквы ў выхаванні беражлівых адносін да сямейных каштоўнасцей у моладзі. Роўнасць канфесій і нацыянальнасцей у Беларусі спрыяюць стабільнасці і дабрабыту народа, упэўнены Аляксандр Косінец. У цяперашні час у Віцебскай вобласці дзейнічаюць 537 рэлігійных суполак 17 канфесій, у тым ліку 276 суполак - праваслаўнай царквы. У вобласці 365 дзейных культавых будынкаў, якія належаць розным канфесіям, з якіх каля сотні з'яўляюцца помнікамі архітэктуры.

БЕЛТА