29 снежня, Докшыцкі раён /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Дзяржава не шкадуе сіл і сродкаў, каб дзеці раслі здаровымі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў Бегамльскай дапаможнай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якую ён наведаў падчас рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што ў любой дзяржавы хапае праблем, але ў Беларусі клопат аб падрастаючым пакаленні, нягледзячы ні на што, , заўсёды быў на першым месцы. "Дзяржава не шкадуе ні сіл, ні сродкаў, каб дзеці раслі здаровымі, шчаслівымі, разумнымі. Рэалізуецца мноства праграм, у тым ліку па падтрымцы дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў, што зусім нядаўна беларускі парламент прыняў законапраект аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Дакумент прадугледжвае змяненне механізму разліку штомесячных дапамог па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў і дыферэнцыяцыю ў залежнасці ад чарговасці нараджэння. Па ацэнцы, у Беларусі з студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў вырасце амаль удвая. Гаворачы аб значнасці акцыі "Нашы дзеці", Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў: "Тое, што вышэйшыя службовыя асобы выязджаюць у дамы-інтэрнаты, дзіцячыя бальніцы, з'яўляецца брэндам Беларусі". Старшыня Палаты прадстаўнікоў цёпла павіншаваў выхаванцаў і работнікаў Бегамльскай школы-інтэрната з надыходзячым Новым годам. У падарунак дзеці атрымалі спартыўны інвентар, прысмакі.-0-

БЕЛТА