Дзяржава выдзеліла ў 2014 годзе фінансавую дапамогу для духоўных навучальных устаноў Беларускай праваслаўнай царквы на Br6,8 млрд. Гэту інфармацыю агучыў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка на пасяджэнні, прысвечаным вынікам працы дзяржорганаў па справах рэлігіі і нацыянальнасцей у 2014 годзе і задачам на 2015 год, паведамляе БЕЛТА.

"Рэлігійным арганізацыям нашым дзяржавай аказваецца значная дапамога: фінансавая і іншая. У 2014 годзе былі выдзелены Br6,8 млрд для аплаты працы выкладчыкаў і работнікаў, якія забяспечваюць вучэбна-выхаваўчы працэс, для выплаты стыпендый Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі, Віцебскай духоўнай семінарыі і Мінскага духоўнага вучылішча. Гэта выключны прыклад дапамогі дзяржавы на постсавецкай прасторы", - сказаў Леанід Гуляка. Ён дадаў, што цяпер падрыхтаваны прапановы па выдзяленні сродкаў на гэтыя ж мэты ў 2015 годзе.

Акрамя таго, указам для свяшчэннаслужыцеляў Беларускага Экзархата і Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі прадастаўляюцца адтэрміноўкі ад службы ў войску. У 2014 годзе такія адтэрміноўкі атрымалі студэнты-вочнікі духоўных навучальных устаноў. Леанід Гуляка нагадаў таксама, што рэлігійныя арганізацыі вызвалены ад выплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. Гэта датычыцца менавіта культавых будынкаў. Прычым летась іх пералік быў дапоўнены. Для тых жа суполак, якія арандуюць памяшканні, што знаходзяцца ў дзяржуласнасці, пры правядзенні рэлігійных мерапрыемстваў устаноўлены паніжальны каэфіцыент - 0,1.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)