2 жніўня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Дзяржзаказ па продажы збожжа неабходна выканаць у максімальным аб'ёме да 10 жніўня. Такі задача паставіў Мінсельгаспрад перад кіраўнікамі сельгасарганізацый і звярнуўся да аблвыканкамаў з хадайніцтвам аказаць садзейнічанне ў паскарэнні тэмпаў па здачы збожжа на нарыхтоўчыя прыёмныя пункты і забеспячэнні выканання дзяржзаказу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартаменце па хлебапрадуктах Мінсельгаспрада. Пакуль дасягнутыя тэмпы па здачы збожжа дзяржаве не задавальняюць галіновае ведамства. У цяперашні час у кошт дзяржаўных рэспубліканскіх патрэб паступіла 466 тыс. т збожжа новага ўраджаю, што складае 47% да плана. У тым ліку паступіла 221,2 тыс. т пшаніцы (46%), 166,8 тыс. т жыта (56%) і 78 тыс. т іншых культур (37,5%). Усяго ў дзяржзаказ павінна быць прынята 990 тыс. т збожжа. Па тэмпах выканання дзяржзаказу лідзіруюць гаспадаркі Магілёўскай вобласці, якія справіліся з планам на 64%. Гомельская вобласць выканала дзяржзаказ на 57%, Гродзенская - 45%, Брэсцкая - крыху больш за 40%, Віцебская - на траціну. Самы вялікі аб'ём збожжа ў кошт дзяржзаказу павінны паставіць гаспадаркі Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей - адпаведна 225 тыс. т, 185 тыс. т і 165 тыс. т. Тым не менш, гэта не зніжае нагрузкі на астатнія рэгіёны. Магілёўская вобласць у гэтым годзе павінна здаць у кошт дзяржзаказу 150 тыс. т, Гомельская - 140 тыс. т, Віцебская - 125 тыс. т. Як падкрэсліваюць у ведамстве, прадпрыемствы рэгіёнаў не павінны зацягваць тэмпы здачы збожжа дзяржаве. Тым больш што гаспадаркі паўднёвых рэгіёнаў плануюць завяршыць уборку каласавых да 5-6 жніўня, паўночных і цэнтральных - да 10-12 жніўня. -0-

БЕЛТА