1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі прадалі дзяржаве звыш 3 млн. 72 тыс. т цукровых буракоў, што складае 83,5% да плана, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У бягучым годзе дзяржаўны заказ па рэспубліцы ўстаноўлены ў 3 млн. 680 тыс. т у заліковай вазе.
Па даных на 1 лістапада, у сельгасарганізацыях цукровых буракоў накапана каля 3 млн. 895 тыс. т пры ўраджайнасці 469,4 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць адзначаецца ў Гродзенскай вобласці - тут з 1 га збіраюць 527,8 ц/га. Ніжэй за астатніх гэты паказчык у Магілёўскай вобласці - 330,1 ц/га.
Аграрыям трэба ўбраць 14,3 тыс. га плошчаў, або 14,7%. Бліжэй за іншых да выканання задання на сёння Брэсцкі, Мінскі і Магілёўскі рэгіёны, там план выкананы адпаведна на 87%, 87,1% і 94,9%.
У сярэднім цукрыстасць салодкага кораня складае 16,09%. -0-
БЕЛТА
Дзяржзаказ па цукровых бураках у Беларусі выкананы больш чым на 80%
1.11.20120 праглядаў