Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый Лепельскага раёна да надыходзячага веснавога полявога сезона, а таксама сістэма постинтарнатнага суправаджэння дзяцей-сірот на Лепельшчыне - сёння гэтыя пытанні дэталёва разгледзелі на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта

Удзельнікамі пасяджэння сталі прадстаўнікі раённай улады, пракуратуры, службаў прафілактыкі, кіраўнікі і адказныя спецыялісты працоўных калектываў, прафсаюзныя лідары.

У спісе дакладчыкаў сёння:

першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ярахновіч, старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык, а таксама начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Інaземцава.

Правесці пасяўную кампанію са строгім выкананнем тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліны — такая задача была пастаўлена сёння на пасяджэнні.

Правядзенне вясновых палявых работ якасна і ў аптымальныя тэрміны – залог атрымання годнага ўраджаю ўсіх сельскагаспадарчых культур. Толькі пры высокай гатоўнасці і бесперабойнай працы машынна-трактарнага парку, забяспечанасці насеннем, неабходнай колькасці мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны, а таксама дастатковасці людскіх рэсурсаў, магчыма выкананне пастаўленай задачы, - было адзначана на сустрэчы.