29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўная гатоўнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі да работы ў асенне-зімовы перыяд будзе забяспечана ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка, перадае кар. БЕЛТА.
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўная гатоўнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі да работы ў асенне-зімовы перыяд будзе забяспечана ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка, перадае кар. БЕЛТА.
Начальнік упраўлення адзначыў, што пры падрыхтоўцы аб'ектаў ЖКГ да работы ў надыходзячы асенне-зімовы перыяд Мінжылкамгас ажыццяўляе штотыднёвы кантроль па 13 асноўных паказчыках. Гэта замена і капітальны рамонт катлоў, замена цеплавых сетак, стварэнне запасаў драўнянага паліва, прафілактычны рамонт сістэмы ацяплення жылых дамоў і цеплавых пунктаў, рамонт стыкаў і дахаў.
Вядзецца таксама штомесячны кантроль па 89 паказчыках, сярод іх работы па выпрабаванні абсталявання катэльняў і цеплавых сетак, прафілактычным рамонце абсталявання катэльняў, прафілактычным аглядзе і рамонце водаправодных і каналізацыйных сетак і збудаванняў на іх, рамонце электраабсталявання жылых дамоў і печаў, паверцы прыбораў уліку і іншыя. "Гэтыя мерапрыемствы гарантуюць надзейнае, бесперабойнае і безаварыйнае цепла- і водазабеспячэнне жыллёвага фонду, а таксама забяспечваюць функцыянаванне ўсёй інфраструктуры гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў рэспублікі ў ацяпляльны перыяд", - падкрэсліў Андрэй Рамашка.
Паводле яго інфармацыі, за першае паўгоддзе ў цэлым па сістэме ЖКГ выкананы работы па выпрабаванні абсталявання 2308 кацельняў (66% ад гадавога задання), 10,2 тыс. км цеплавых сетак (70%). Выкананы прафілактычны рамонт абсталявання 2128 кацельняў (61%) і 1107 цэнтральных цеплавых пунктаў (63%), праведзена ачыстка ўнутранай паверхні 1577 катлоў (71%) і 746 бойлераў (65%). На аб'ектах водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі перакладзена 144 км сетак водаправода (35%) і 56,8 км сетак каналізацыі (32%). Прамыта каля 8 тыс. км водаправодных сетак (55%), больш за 3 тыс. км сетак каналізацыі (57%), адрамантавана каля 4 тыс. калонак (60%), 354 артэзіянскія свідравіны (53%) і 349 каналізацыйных помпаў (60%). Аформлены пашпарты гатоўнасці на 228 кацельняў і 50 спажыўцоў цеплавой энергіі.
Па стане на 21 ліпеня ў цэлым па галіне нарыхтавана 815 тыс. шчыльных куб.м драўнянага паліва, што складае каля 50%, у тым ліку 604 тыс. куб.м дроў і 211 тыс. куб.м шчэпак. Заменена 219 км цеплавых сетак, або 41% ад задання. У жыллёвым фондзе выкананы прафілактычны рамонт сістэм ацяплення 29,7 тыс. дамоў (72%), 27,3 тыс. цеплавых пунктаў (74%), апрасавана амаль 30 тыс. сістэм ацяплення жылых дамоў (72%) і 27,9 тыс. цеплавых пунктаў. Адрамантавана 203 тыс. паг.м стыкаў сценавых панэляў (73%) і 505 тыс. кв.м дахаў (67%).
"У цэлым падрыхтоўка аб'ектаў камунальнай гаспадаркі да працы ў асенне-зімовы перыяд у бягучым годзе знаходзіцца на ўзроўні папярэдніх гадоў. Поўная гатоўнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі да працы ў асенне-зімовы перыяд будзе забяспечана ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны", - падкрэсліў начальнік упраўлення.