Умовы надвор'я дыктуюць стрыманы стыль кіравання. Каб не дапусціць непрыемных сітуацый на дарозе, кіроўцам варта выбіраць бяспечны хуткасны рэжым з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, павялічваць дыстанцыю, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і манеўраў.



Выхадныя - самы час належным чынам падрыхтаваць транспартныя сродкі да эксплуатацыі ў зімовы перыяд. Першае, з чаго варта пачаць - гэта колы. Ад якасці шын напрамую залежыць бяспека. Таму рэкамендуем не чакаць 1 снежня, каб зрабіць сезонную змену гумы.

Важна праверыць спраўнасць шклоачышчальнікаў, сістэм абдуву і ацяплення шкла, фар і габарытных агнёў. Неабходна запоўніць бачок шклоамывальніка незамярзальнай вадкасцю. Раім вымераць зарад акумулятара, пераканацца ў спраўнасці тармазной сістэмы і дапаможных электронных сістэм.

Будзьце ўважлівыя на дарогах, беражыце сябе і навакольных!