А дастаткова паглядзець на карціны нашых землякоў, на якіх яны паказваюць усю прыгажосць нашай малой радзімы.
Мы часам у сваіх клопатах проста не звяртаем увагі на прыроду, якая нас атачае, не чуем цудоўнага спеву птушак, не пранікаемся ўнікальнымі ўсходамі і заходамі.
У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі працуе выстава жывапісу «Мой родны край», якая арганізавана для знаёмства наведвальнікаў з вобразамі малой радзімы сродкамі пейзажнага жывапісу беларускіх мастакоў.
Кажуць, што трэба аб'ехаць шмат гарадоў, а можа, і краін, каб пачаць цаніць і любіць свой родны край.
3.3.20250 праглядаў