Савет Міністраў пастановай №912 ад 9 лістапада 2016 года зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2017 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўрада, паведамляе БЕЛТА.
Савет Міністраў пастановай №912 ад 9 лістапада 2016 года зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2017 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўрада, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2017 годзе пераносяцца з панядзелка 2 студзеня на суботу 21 студзеня; з панядзелка 24 красавіка на суботу 29 красавіка; з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая; з панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Пастанова прынята згодна ч.6 арт.136 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.