Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у шэраг указаў у сферы моладзевай палітыкі: №367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных" ад 11 жніўня 2005 года, №425 "Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры" ад 13 верасня 2013 года і №559 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ад 17 снежня 2012 года. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам пашыраюцца напрамкі выкарыстання грантаў Прэзідэнта Беларусі. Акрамя сфер навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры гранты будуць прадастаўляцца ў галіне моладзевай палітыкі - усяго да 100 грантаў (да 20 у кожнай сферы - навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, моладзевай палітыцы). 

Таксама актуалізуюцца саставы Міжведамаснай камісіі па разглядзе кандыдатур для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Беларусі таленавітым маладым вучоным і Рэспубліканскай камісіі па разглядзе кандыдатур, якія вылучаюцца для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Беларусі ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры. 

Рэалізацыя ўказа будзе спрыяць стымуляванню прасоўвання моладзевых праектаў, павышэнню ролі маладых грамадзян у рэалізацыі задач дзяржаўнай моладзевай палітыкі.

Крыніца: belta.by