15 ліпеня, Віцебск /Аляксандр Сам - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота выступае за радыкальнае вырашэнне праблемы саюзнай уласнасці. Аб гэтым ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Праблема сапраўды зацягнутая і дрэнна вырашальная. Ёсць праекты 10 рашэнняў, якія неабходна падпісаць і прыняць. Два пагадненні ўжо прыняты, трэцяе будзе разглядацца на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы", - сказаў дзяржсакратар. "Тут трэба радыкальна нешта рабіць, таму што можам зацягнуць гэты працэс на бліжэйшыя 10 гадоў і нічога не вырашыць", - лічыць ён.
"Мне здаецца так: альбо мы нешта робім, альбо не робім і кажам, што і рабіць не будзем. А вось так цягнуць гадамі...", - пракаментаваў ён.
Рыгор Рапота заявіў, што мае ідэі па радыкальным вырашэнні праблемы з саюзнай уласнасцю, якія ён мае намер данесці да грамадскасці пасля пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску. "Трэба вырашаць, і паскора, таму што гэтая тэма ўжо ўсім надакучыла", - сказаў дзяржсакратар.
Саюзная дзяржава штогод укладвала фінансавыя сродкі ў рэалізацыю розных праектаў, у выніку чаго ўтварылася саюзная ўласнасць, аднак не вырашаны пытанні рэестра саюзнай уласнасці, парадку яе прызнання, выдаткаў на яе ўтрыманне.-0-
БЕЛТА
Г.Рапота выступае за радыкальнае вырашэнне праблемы саюзнай уласнасці
15.7.20120 праглядаў